Ніва № 36 (2625), 03 верасня 2006 г.

Наш Арыент

Міра ЛУКША, Рэната ЧЫЖЭЎСКАЯ

— 1 —

— Дзе я цябе раней бачыла? — пытаюся ў адарванага на хвілінку ад турыстаў гіда, які займаецца мячэццю ў Крушынянах. Прысеў ён у адных шкарпэтках у сенцах, адпачыць. — Здаецца, на пікеце пад консульствам Беларусі?

— А так, я... анархіст! — прызнаецца Джэміль. — Працаваў на фабрыцы, займаўся экспрэсамі „Філіпса”, нават паставілі мяне наглядчыкам, ды цяпер тут, ад рання да вечара, я паказваю мячэць. І расказваю — здаецца, млынок у роце: пра гісторыю татараў у Вялікім княстве Літоўскім, пра іхныя лёсы, пра адметнасць мусульманскай веры. Пра наш Арыент. Калаўрот! Мусіў нехта малады гэтаму прысвяціцца.

— Ну, дык маеш цяпер свой „Арыент-экспрэс”!

Ва ўсіх раней аціхлых, адміраючых Крушынянах паміж аблесенымі пагоркамі, сёння пачынаецца „экспрэс”. У вёску ў пошуках экзотыкі або ўласных каранёў мчацца людзі. Перш за ўсё з Польшчы, але трапляюцца госці з усёй Еўропы. Гэта перш за ўсё дзякучы Джанэце Багдановіч, былой турыстычнай гід, якая на дзедаўскім абшырным падворышчы разам з сям’ёй сарганізавала звычайную агратурыстычную гаспадарку, цяпер славутую перадусім адмысловай кухняй. Ды можна гатаваць найлепш у свеце, але калі няма рэкламы, не будзе бізнесу. Трэба трапіць у добры час ды на чалавека з добрым „носам”. Выступіла Джанэта на супрасльскіх фэстах, арганізаваных Янкай Чыжэўскай, з гітам: перакачэўнікам — шмат’ярусным рулетам — мясным ці з салодкай начынкай ды іншымі ўсходнімі стравамі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF