Ніва № 36 (2625), 03 верасня 2006 г.

Гасцявалі на „Купалінцы”

Міхал МІНЦЭВІЧ

29 ліпеня г.г. у агратурыстычнай гаспадарцы „Купала” Ірыны і Зіновія Галёнкаў, што ў Арэшкаве-Парыеве, адбылося штогадовае рэгіянальнае мерапрыемства „Купалінка”.

Паспрыяла надвор’е і з’явілася за дзве сотні гасцей: суседзяў, знаёмых і заўсёднікаў мерапрыемства; многія з’явіліся разам з сем’ямі. Шматлюдная прысутнасць даказвае, што „Купала” з’яўляецца выдатным месцам для адпачынку. А яшчэ дзесяць гадоў таму гэтае самае месца — без інфраструктуры — было быццам бескарыснае. Зараз госці маглі наведаць міні-заапарк, у якім хатняя жывёла і птаства жывуць у неспатыканым сімбіёзе, а іншая дзікая звярына (свінадзікі, тарпаны ці страусы) у агароджах і не палохаецца людзей. Можна тут пабачыць помнікі мясцовай даўніны, азірнуць наваколле з назіральнай вышкі, павудзіць, паспаборнічаць і выйграць узнагароду, добра з’есці, выпіць і патанцаваць пад добрую і разнастайную беларускую музыку. Такая сямейная атмасфера царыла і сёлета.

Да поўдня адбылося спаборніцтва вудзільшчыкаў, у якім заўсёды прымае ўдзел каля дваццаці чалавек, у іх ліку жанчыны і сеніёры. Найстарэйшым вудзільшчыкам з’яўляецца гаспадароў бацька, 84-гадовы Зіновій Галёнка, які раней спаборнічаў нават у кіданні абцугоў. І ў гэтым годзе, нягледзячы на клопаты са здароўем, бо толькі што выйшаў са шпіталя, ён зноў перамог у сваёй катэгорыі вудзільшчыкаў. Пераможцы гэтага спаборніцтва атрымалі кубкі ў выглядзе рыб, іншыя ўдзельнікі атрымалі дыпломы і кожны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF