Ніва № 36 (2625), 03 верасня 2006 г.

„Пэгеэр” прытармозіў развіццё вёскі

Аляксей МАРОЗ

Перад вайной жылі ў Парцаве багатыя і бедныя людзі ды стараліся ладзіцца паміж сабой у выпадку недаразуменняў. Жыхары вялікай вёскі, распаложанай побач Бельска-Падляшскага, дапамагалі сабе ў час вайны, калі ад абстрэлаў савецкіх і нямецкіх войск загараліся хаты і клуні. Пасля вайны вяскоўцы не схацелі ўступаць у калгас, бо ведалі як ішлі справы ў калектыўнай гаспадарцы ў суседніх Галадах, дзе калгас арганізавалі яшчэ пры савецкай уладзе. Жыццё ў сяле ўскладнілася пасля вайны, калі народная ўлада абцяжарыла сялян вялікімі падаткамі і абавязковымі пастаўкамі сельскагаспадарчых прадуктаў, а пасля вырашыла арганізаваць у Парцаве „пэгеэр” — саўгас. Мае суразмоўцы з жалем успамінаюць часы, калі на патрэбы „пэгеэра” забралі самыя лепшыя ў вёсцы землі. Багацейшым гаспадарам тлумачылі, што забіраюць зямлю за незаплачаныя падаткі, але ў сапраўднасці было гэта раскулачванне. Тыя гаспадары, што атрымалі ўзамен намнога горшае поле, не былі задаволены новымі надзеламі, на якіх ураджай атрымоўваўся меншы ў параўнанні з плёнамі на бацькаўскіх землях. Маладыя людзі, якім цяжка было гаспадарыць у новых умовах, выязджалі з Парцава на пастаяннае жыхарства ў гарады.

Пацярпелі ад ваенных дзеянняў

Жыхары Парцава і яго забудова пацярпелі ад абстрэлу вёскі савецкімі і нямецкімі салдатамі. Баі за вёску і наваколле ў час савецкага наступлення летам 1944 года зацягнуліся. Ваенныя падзеі гэтага перыяду памятаюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF