Ніва № 36 (2625), 03 верасня 2006 г.

Мая Трансмалдавія

Ева СЦЕПАНЮК

Толькі абмінай Прыднястроўе, — асцерагаў знаёмы, — там могуць застрэліць і закапаць у кукурузе.

І я сама, калі шукала па Інтэрнэце інфармацыю пра Малдавію, трапляла на нюсы тыпу: Дзяржава трымаецца на гандлі чалавечымі органамі. Турысты абмінаюць яе шырокім колам.

Вельмі падабалася апошняя вестка.

Бо я наіўная рудая мыш думала ўсё пра малдаўскае віно, якое ў Кішынёве смакуюць на вуліцы, проста з бочкі. Пра цудоўныя хоры, якія прыязджаюць да нас на Фестываль царкоўнай музыкі.

Пры нагодзе высветлілася і іншая праўда — цяжка туды патрапіць. З усіх бакоў краіну акаляе якісьці нябачны мур. Нейкія пасткі. Раптам у дарозе ўзрываецца ад паводкі мост на рацэ, або сустракае нікім не прызнаная ў свеце дзяржава з танкамі на вуліцы. Такое здарылася з намі.

У сталічны Кішынёў дабіраліся мы кругаля, цераз Адэсу. Чатыры дні і тры ночы. Без крупінкі інфармацыі і ўпэўненасці, каб там вандраваць сляпіцай, ад месца да месца, спасылаючыся на словы выпадковых людзей. Каб пасля вяртання мазгаваць дзень і ноч: куды мы папалі?

* * *

У гэты раз мела быць „цацы”. Ідзе пра сямейныя спрэчкі. Мае родныя не дазваляюць мне ездзіць у „дзікія краіны”.

— Глядзі, — авантуруюцца заўзята, — яшчэ нарвешся! Не пераканаеш, што ваўка цягне ў лес.

Таму я звярнулася ў бок боскага і падрыхтавала суперпраект, паводле якога мела падарожнічаць па манастырах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF