Ніва № 36 (2625), 03 верасня 2006 г.

Памяць і гонар

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

13 жніўня г.г. у Закапаным прэзідэнт Рэчы Паспалітай Лех Качынскі адкрыў помнік Юзафу Курасю, псеўданім „Огень”, змагару супраць устаноўленай у Польшчы пасля другой сусветнай вайны ўладзе; дзеля гэтага акту ён нават перапыніў свой водпуск. Прэзідэнт зазначыў, што гэты акт з’яўляецца вяртаннем памяці і шкадаваў, што Польшча не надта помніць пра герояў збройнага антыкамуністычнага падполля. Улады Закапанага згадзіліся паставіць у сябе такі помнік, нягледзячы на пратэсты часткі навакольнага насельніцтва і некаторых акаўцаў, якія абвінавачвалі героя ў самавольстве, забойствах і рабаўніцтве. Тэлебачанне паказала патрэбнага вучонага, які тлумачыў, што людзі абураюцца на ягонага героя няправільна, ідучы на павадку ранейшай камуністычнай прапаганды; пра ўласную памяць тых людзей аб негеройскіх подзвігах героя, пра іх годнасць, вучоны ўжо не згадаў. З-за згаданых пратэстаў не ўдалося паставіць такога ж помніка ў родным горадзе Курася — Новым Таргу. Ды і ў самым Закапаным устаноўлена асвятленне і маніторынг помніка дзеля аховы яго перад гневам тых, каго абурае такое ўшанаванне памяці.

У гэтым месцы варта прыгадаць, што 31 ліпеня г.г. варшаўскі Акруговы суд адмовіў кампенсацыі адной з сямейніц ахвяр іншага змагара супраць пасляваеннай улады ў Польшчы, трагічна праслаўленага ў нас „Бурага”; пра судовы разбор было ў „Ніве” ад 13 жніўня г.г. І ў гэтым выпадку ў краёвых вярхах і нізах ёсць асобы, гатовыя палічыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF