Ніва № 36 (2625), 03 верасня 2006 г.

„Добрыя хлопцы”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Двойчы за апошнія тры гады давялося перажыць налёт (гэта найбольш адэкватнае слова) супрацоўнікаў КДБ. У 2004 годзе апергрупа „дзяржаўнай бяспекі” (двукоссе стаўлю не з іроніі, а адпаведна сутнасці) па надуманых падставах (нібыта ў рамках расследавання адной крымінальнай справы) разграміла рэдакцыю нашага бюлетэня „Свой Лад”. Маленькае інфармацыйна-аналітычнае выданне, якое выходзіла на Гродзеншчыне накладам 299 асобнікаў і не парушала аніводнага пункта заканадаўства, аказваецца, уяўляла страшную небяспеку для цэлай дзяржавы! Забралі камп’ютэрную тэхніку, якую, праўда, тады праз тры месяцы вярнулі. Размаўлялі неяк у адной кампаніі пра гэтую гісторыю і пра асобу кіраўніка „групы захопу” падпалкоўніка N. „А, Міша N. — добры хлопец!” — сказаў адзін з прысутных знаёмых. Колькі разоў даводзілася ўжо чуць такія словы.

Роўна праз два гады, дзень у дзень (можа ў іх графік такі!) ужо дзве групы супрацоўнікаў КДБ па аналагічным сцэнарыю ўварваліся не толькі на маё працоўнае месца, але і ў маю прыватную кватэру. Без усялякіх падстаў, па-бандыцку, забралі ўсю камп’ютэрную тэхніку, не пагрэбавалі нават старой клавіятурай (!). „Спецаперацыяй” кіраваў малады хлопец з мілагучным беларускім прозвішчам, якога колькі тыдняў пасля іншы знаёмы ў прыватнай гутарцы таксама характарызаваў як „добрага хлопца”. Тут мне згадваецца адзін стары анекдот з серыі „Ленін і дзеці”. Неяк Уладзімір Ільіч галіў бараду. Наўкола гуртам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF