Ніва № 34 (2623), 20 жніўня 2006 г.

Не хацеў паміраць на чужыне

Уладзімір СІДАРУК

Гісторыя ссыльнога Івана Снапа з Пашкоўшчыны заблытаная ды таямнічая. Ягоны сябра, Васіль Верамчук з Вулькі-Тэрахоўскай, сказаў такое:

— Сустрэліся мы з Іванам у Сярэбраным Бары пад Масквою. Неўзабаве перавялі нас у пасёлак Шыманіха Горкаўскай вобласці. Каля трох гадоў былі разам. Пасля мяне паслалі ў Якуцкую АССР, а Іван Сноп застаўся.

Па рэкамендацыі Васіля Верамчука падаюся ў Пашкоўшчыну да сваячніцы Івана Снапа, каб бліжэй пазнаць гісторыю жыхара Бельшчыны, якому выпала на долю паміраць на чужыне, здалёк ад сям’і, ад бацькаўшчыны. Гэта было ў нядзелю 16 ліпеня. На пачатку вёскі сустракаю мужыкоў на лаўцы. Выяўляю мэту свайго падарожжа.

— Гэта будзе Валя Сойка, — заяўляе Мішка Адынец, колішні пісьманосец. — Магу паказаць дзе жыве. Еду на пашу ў гэты бок.

Мая субяседніца аказалася ветлівай і гаваркой жанчынай. На маю просьбу падалася ў суседні пакой і прынесла пакет фатаграфій і пачала аповед.

— У дзядзькі Івана было дзве сястры. Аляксандра, маці мая, нарадзілася ў 1910 годзе, затым была Ірэна на год ці два гады малодшая за яе. Дзядзька Іван, здаецца, быў самы старэйшы. Але года нараджэння не памятаю. Пры акупацыі быў вывезены на прымусовыя работы ў Нямеччыну...

Версія гэтая здавалася быць неверагоднай, паколькі Верамчук гаварыў, што на ссылцы Сноп лічыўся палонным салдатам польскага войска.

Валіна суседка, старэйшая жанчына, сказала, што Іван быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF