Ніва № 34 (2623), 20 жніўня 2006 г.

Сталіца Вялікага княства Літоўскага

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Навагрудак (Наваградак) — велічная сталіца Вялікага княства Літоўскага, унікальны горад на ўзвышшы, самай высокай мясціне Гродзеншчыны. Для беларуса ён — нібы родны дзед, мудры і павучальны. У Навагрудак немажліва не закахацца, трапіўшы туды аднойчы, хочацца прыязджаць яшчэ і яшчэ. Ён прыгожы ў любую пару года — і ў пранізлівы студзеньскі сівер, калі снегу на старых завулках па пояс і ў яснае лета, калі з Замкавай гары вока зачароўваюць далягляды. Колькі гадоў таму цэнтральныя пляцы горада закаталі ў каменную плітку, нібы хацелі ператварыць сераднявечча ў Хатынь. Але знішчыць амаль тысячагадовы ліцьвінскі дух немажліва. Навагрудак не страціў свой шарм і па-ранейшаму вабіць падарожніка.

Горад быў заснаваны на мяжы Х-ХІ стагоддзяў (першы ўспамін у гістарычных дакументах — 1044 год), пазней стаў калыскай Вялікага княства Літоўскага. У горадзе праходзілі дзяржаўныя соймы, пасяджэнні Галоўнага літоўскага Трыбунала — найвышэйшага суда краіны, афіцыйныя сустрэчы князёў і каралёў. У розныя часы быў розным палітычны статус і роля Навагрудка ў дзяржаве, але праз стагоддзі ён зберагаў сваю адметнасць.

Аб былой велічы Навагрудка нагадваюць руіны замка ХІІІ стагоддзя, які пасля каранацыі Міндоўга ў 1252 годзе стаў рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх. Замак будаваўся ў чатыры этапы з ХІІІ па XVІ ст., меў 7 вежаў, палац, замкавую царкву. Цытадэль была моцна разбурана ў вайне Рэчы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF