Ніва № 34 (2623), 20 жніўня 2006 г.

Багатыя веды

Калі я быў у Рагачах і хацеў ад тамашніх старажылак даведацца пра навакольную даўніну, яны мяне адправілі ў Мікулічы, да Ніны Такаюк:

Яна найлепш пра ўсё ведае, — сказалі мне, — дакладна, што было і ў якім годзе.

Падаўся я па іхняй рэкамендацыі. Ніне Такаюк сёлета восемдзесят два гады і ведаў пра даўніну яна за такі час назбірала вельмі многа, беражна да іх адносілася і захавала агромны вусны архіў колішніх падзей, звычаяў, песень.

— У мінулым годзе, — пачала яна расказ, — нехта прыслаў да мяне дзяўчыну, якая пісала дыпломную працу. Прасіла яна расказаць пра ўсе найважнейшыя святы, як іх калісь адзначалі. І я ёй усё расказала — як на Благавешчанне бацянюю лапу пеклі, а на Пакрову прасілі: „Святы Пакроў, пакрый зямлю лісточкам а мяне маладую вяночкам”.

Тая дзяўчына напісала працу, але яшчэ пра яе вынікі сваёй інфарматаркі не паведаміла. Аднак гэта мне падалося мала істотным, бо ў мяне склалася ўражанне, што спадарыня Ніна Такаюк магла б са сваімі ведамі быць „прамотарам” не толькі дыпломных прац, але хіба нават і дысертацый. Бо і час, які выпаў на ейную долю, быў дынамічны і багаты ў падзеі.

У школу Ніна Такаюк пайшла ў шасцігадовым узросце:

— Я была высокая і мама завяла мяне раней, у лютым. Настаўнік не хацеў прыняць. Тры гады я пераходзіла з класа ў клас, а тры гады хадзіла ў чацвёрты клас, бо нельга было школы кінуць. А ў нашай школе, у Рагачах, было толькі чатыры класы, а далей трэба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF