Ніва № 34 (2623), 20 жніўня 2006 г.

Птушкі вайны

Рута

Нарадзіўся я ажно на Сібіры, у вёсцы Уктуль, недалёка Барнаула 15 мая 1918 года, — успамінае дзядзька Іван Грыгарук з Трасцянкі. Там апынуліся мае бацькі ў бежанстве. Ганна і Якаў — так называліся бацькі — добра ўспаміналі тых людзей-сібіракоў. Яны цанілі нашу работу, давалі пшаніцу і іншыя харчы. З бежанства мы вярталіся позна — у 1922 годзе. Прыехалі позняй восенню, а тут усё было знішчана. Бацька купіў старую хатку ў Васьках і так мы жылі да 1934 года. Нас было тры браты і адна сястра. Пасля вяртання на Радзіму я доўга пасвіў кароў. Хадзіў босы, бо не было ў што абуцца, на нагах рабіўся балючы прымет. Абраблялі мы поле, а потым бацька мой, каб разжыцца, стаў гандляваць быдлам. Часам цягаўся аж у Поразава. У 1930 годзе польскі ўрад даў бясплатна дрэва на хату. Мы тую хату кончылі ў 1934 годзе. Я надалей пасвіў кароў, а зімою вучыўся ў мясцовай школе. І так скончыў 5 класаў. Потым памагаў бацьку ў гаспадарцы. У 1935 годзе бацькі купілі бычка-стадніка, але мала яго патрымалі, бо якраз на Ушэсце забіў майго жанатага брата Валодзю, па якім асталася ўдава з двумя малымі дзеткамі. У тым жа 1935 г. многа хлопцаў з Трасцянкі выязджала ў Амерыку на работу, шукаць лепшага хлеба. Мне вельмі хацелася ехаць, але мяне не пусцілі — я быў замалады. Яшчэ да вайны некаторыя прыязджалі на пабыўку, ставілі нам піва, бо былі багатыя. Некаторыя вярнуліся назусім да 1939 года, а па некаторых і след прастыў. Як у 1939 г. прыйшлі саветы, мы яшчэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF