Ніва № 34 (2623), 20 жніўня 2006 г.

Калектыву „Арляне” 60 гадоў

Міхал МІНЦЭВІЧ

Шэсцьдзесят гадоў існуе і дзейнічае беларускі народны калектыў „Арляне” з Орлі і можна меркаваць, што гэта найстарэйшы калектыў на Беласточчыне, а мо і ў краіне. Пры нагодзе радаснага юбілею жаль толькі, што калектыў складаюць толькі пенсіянеры, якім не прыходзіць змена.

Праз арлянскі калектыў за час яго існавання прайшло некалькі дзесяткаў выканаўцаў: спевакоў, музыкаў. Калектыў заснаваў у 1946 годзе мясцовы псаломшчык Радзівон Агіевіч. Арлянскі калектыў мандаліністаў і спевакоў — бо так ён спачатку называўся — адразу здабыў папулярнасць і ў 1950-х гадах выступаў у Варшаве, Ломжы, Шчэціне ды шэрагу іншых меншых гарадоў.

Пачаткі беларускага народнага калектыву ў Орлі, так як і ўсё ў пасляваенны перыяд, былі складаныя. Пераадольваць цяжкасці дапамагалі самаадданасць людзей, іх энтузіязм для адбудовы і працы, для распаўсюджвання беларускай культуры, свайго роднага фальклору, мясцовых песень. Заснавальнікам калектыву і ягоным кіраўніком да 1963 года быў Радзівон Агіевіч, псаломшчык мясцовай царквы ў 1929-1963 гадах.

За ўсе гэтыя гады ў калектыве займалася каля ста чалавек. Змяняліся таксама назвы калектыву — разам са зменай інструментаў, якімі ён карыстаўся. Змяняліся мастацкія кіраўнікі, харэографы, лічэбнасць, „багацце” строяў і, вядома, рэпертуар, які заўсёды — нягледзячы на польскія ўстаўкі — аставаўся беларускім.

Спачатку быў гэта Беларускі калектыў мандаліністаў-спевакоў — адзіны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF