Ніва № 34 (2623), 20 жніўня 2006 г.

Выдавецтва Барыса Клецкіна

Сяргей ЧЫГРЫН

Пра беларускія віленскія выдавецтвы першай паловы ХХ стагоддзя даўно варта было напісаць і выдаць у Беларусі добрую кнігу. На вялікі жаль, такой кнігі пакуль няма. Ды і цяжка сказаць, калі яна з’явіцца. А дзейнасць віленскіх выдавецтваў — гэта ж найвялікшая і найцікавейшая старонка гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Беларускія выдавецтвы ў Вільні неслі асвету нашаму народу па ўсёй Беларусі, ва ўсе гарады, мястэчкі, вёскі, хутары. Яны друкавалі беларускія газеты, часопісы, падручнікі і кнігі, па якіх вучыўся чытаць наш люд, творы якіх вывучалі і запаміналі. Ды і людзі ведалі тых, хто родныя беларускія кнігі пісаў і друкаваў. А друкавалі іх віленскія выдавецтвы. І гэтых устаноў было нямала: выдавецтва Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, выдавецтва Беларускага сялянска-работніцкага клуба, выдавецтва У. Знамяроўскага, выдавецтва В. Ластоўскага, выдавецтва Б. Клецкіна, выдавецтва „Нашай нівы”, выдавецтва Таварыства беларускай школы і іншыя. Мне сёння хочацца згадаць пра выдавецтва Барыса Клецкіна. Тым больш, што ў мінулым 2005 годзе Барысу Клецкіну споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння. Але ў Беларусі пра гэты юбілей ніхто не напісаў ні слова.

Барыс Клецкін нарадзіўся на Навагрудчыне ў мястэчку Гарадзішча ў 1875 годзе ў заможнай яўрэйскай сям’і. Бацькі яму пакінулі багатую спадчыну, за якую ў 1913 (па іншых звестках у 1911) годзе заклаў ён у Вільні „Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна”, якое друкавала яўрэйскія, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF