Ніва № 34 (2623), 20 жніўня 2006 г.

Аўтэнтычны паэт з Тарнопаля

Міхась КУПТЭЛЬ

Валодзя Гайдук гэта аўтэнтычны паэт. Не пішу, што геній, бо адкуль мне гэта ведаць, але фактычна ён — таленавіты. Мала таленавіты, бо таленавітым можа быць хлопец, які пачынае пісаць, складаць вершы. Валодзя, коратка сказаўшы, аўтэнтычны паэт. У мяне такая думка паявілася, калі з Валодзем Гайдуком удалося мне спаткацца пасля двух гадоў, у час паўторнай сваёй веласіпеднай вандроўкі на пачатку гарачага ліпеня гэтага года.

Спаткацца з Валодзем я не планаваў, так як гэта было за першым разам, калі да спаткання прыгатаваўся ўзяўшы з сабою томік вершаў „Пах аернага хлеба”, выдадзены ў 1997 годзе літаб’яднаннем „Белавежа”. За першым разам ехаў я ў Тарнопаль, складаўшы ў думках пытанні да паэта, які жыве самотна, можна сказаць, у лесе, як пустэльнік.

Валодзя, як праўдзівы гаспадар-селянін, не хацеў гутарыць з прыезджым веласіпедыстам, бо спяшаўся вазіць сена. Затое цяпер Валодзя Гайдук вольны чалавек, хоць, як кажа, на нішто часу не мае. Тым болей, на складанне вершаў.

— Ведаеш, — кажа паэт, — напісаць верш гэта складаная справа. Я ж не такі вершаскладальнік, як некаторыя карэспандэнты „Нівы”. Пісанне верша, пераліванне думак на паперу, гэта працэс. А знайсці думку, і то яшчэ непадобную на іншыя думкі, гэта і хвіліна, і доўгі час. Трэба адарвацца ад штодзённасці, а хто дагледзіць і накорміць карову, напоіць каня і сабак выпусціць на волю. Я ж адзінокі. Можа калісь, без ежы мог жыць і тыдзень, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF