Ніва № 34 (2623), 20 жніўня 2006 г.

Людзі трымаюцца зямлі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Хільмоны, што ў Навадворскай гміне Сакольскага павета, аўтобус у будзённы дзень не ездзіць і дабірацца туды прыходзіцца пяшком ад Бянёўцаў праз Дубасна. Ад апошняй вёскі ў Хільмоны дарога палявая, рупліва аддзеленая правадамі ад невялікіх нават лапікаў пашы. Бо пашы тут, у даліне ракі Сідэркі, не запушчаныя, як гэта даводзіцца часта бачыць у далінах больш паўднёвых рэк Беласточчыны. Ды і палі тут таксама абрабляюцца, даюць плён.

З солтысам Хільмонаў Веславам Ганчаруком дамовіўся я на сустрэчу ў хільмонаўскай краме. Але ў дамоўленую пару яго там няма; пільныя абавязкі затрымалі яго ва Управе гміны. Бо спадар Ганчарук не толькі салтысуе сваёй вёсцы — дарэчы, ужо дваццаць пяць гадоў! — але запар з’яўляецца і гмінным радным; дабіцца ў яго вольнага часу для размовы не так лёгка.

На пачатак пытаю пра гаспадаранне ў ягоных Хільмонах, пра тую дбаласць аб кожным лапіку зямлі, якая Дуброўшчыну адрознівае ад паўднёвай часткі Падляшскага ваяводства ці нават паўднёвых акраін Сакольскага павета.

— Яшчэ крыху земляробаў гаспадарыць на сямейных кавалках, — адказвае спадар Ганчарук. — Чатырох сялян спецыялізуецца ў гадоўлі малочных кароў. Двух з іх маюць механізаваныя аборы, у аднаго — транспарцёр для выдалення нечыстотаў. Тыя, што не маюць умяшчальнікаў, возяць малако ў бітонах у пункт прыёму ў Дубасне; яны яшчэ не перавялі сваіх абораў на новы лад.

Чатырох сялян займаюцца гадоўляй коней сакольскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF