Ніва № 34 (2623), 20 жніўня 2006 г.

Мы не Яносікі, мы янычары

Яўген ВАПА

На мінулым тыдні, едучы на адпачынак у Славакію, пашчасціла мне праехаць на аўтобусе цераз усю Польшчу. Падарожжа туды і назад ды назіранні праз шыбы аўтобуса навеялі на мяне толькі сум і жаль з за нашай падляшскай эканамічнай і духоўнай беднасці. Мінуўшы Варшаву, аж да самой мяжы, уся Польшча — гэты вялікі інвестыцыйны плацдарм. Усюды працуюць будаўнічыя машыны, узводзяцца новыя дамы, дарогі, прадпрыемствы. Мітусня нагадвае чарговую гаспадарчую рэвалюцыю. І калі жылі б яшчэ пісьменнікі-апалагеты самых вялікіх будоўляў сацыялістычнага рэалізму, іх захапленне сённяшнімі капіталістычнымі, тэхналагічнымі навінкамі магло б іх давесці толькі да поўнай экзальтацыі. Але сёння амаль ніхто з інтэлектуалаў гэтым не захапляецца, а наадварот, яны занепакоеныя адміраннем духоўных каштоўнасцей у працэсе індустрыяльнай глабалізацыі. Але, папраўдзе, ніводзін з іх не кідаецца пад машыны, ані не збіраецца іх падпальваць. Проста, звычайна наракаюць.

А ў нас цішыня ды чарговыя гектары пасаджанага лесу, якім маем права захапляцца ў сваёй апошняй вандроўцы ў запаветную краіну вечнай шчаслівасці. І на Падляшшы нашым пашыраюцца і ўзнікаюць толькі новыя могільнікі, а не прадпрыемствы і новыя месцы працы. Але гэта таму, што для большасці нашых войтаў, бурмістраў ці прэзідэнтаў па іхняй светагляднай, містычнай натуры бліжэй і лягчэй выступаць у ролі янычараў чымсьці Яносікаў. Яносікаў у сённяшнім разуменні, якія не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF