Ніва № 34 (2623), 20 жніўня 2006 г.

Якія прынцыпы

Віктар САЗОНАЎ

Са школьных падручнікаў гісторыі вядома, што войны бываюць справядлівымі і несправядлівымі. І гістарычная навука яшчэ зусім нядаўна бралася вызначыць па гэтым параметры кожную вайну. Але сённяшні час паставіў у тупік нават самых мудрых даследчыкаў. Тое, што адбываецца цяпер, паказвае на тое, што чалавецтва звар’яцела канчаткова. І на кожнае дзеянне, у тым ліку і ваеннае, знаходзіцца безліч людзей і нават краін, якія выказваюць супрацьлеглыя думкі наконт таго, хто вінаваты.

Чалавецтва вядзе бесперапынную і самую знішчальную вайну. Вайну само з сабой. І там, дзе ўзрываюцца бомбы, і там, дзе пакуль што разумным чалавекам удаецца знішчаць сваіх апанентаў шляхам правасуддзя, ці дакладней сказаць — судамі ды астрогамі, ці іншымі хітрымі і нібыта законнымі прыдумкамі, пасля рэалізацыі якіх той, супраць каго яны былі скіраваныя, думае, што лепш была б вайна. У пытанні як нашкодзіць свайму бліжняму людзі вельмі вынаходлівыя. Калі ўважліва слухаць паведамленні інфармацыйных каналаў, то, здаецца, добрых навін не бывае зусім. То ракетны ўдар, то тэрарыстычны акт, то высадка войскаў, то арышты ды пакаранні. Як кажуць, лепшая навіна — гэта брак усякіх навін. Толькі вось лепшая навіна не спяшаецца пацешыць вуха грамадства сваёй адсутнасцю, а ў газетных загалоўках усё больш гучыць тэма трэцяй сусветнай вайны.

Галоўная ўвага свету зараз скіраваная на ізраільска-ліванскі канфлікт. І тут, пра тое, на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF