Ніва № 34 (2623), 20 жніўня 2006 г.

Крыжы на сустрэчу з Богам

Міхал МІНЦЭВІЧ

Святая гара Грабарка адыграла вялікую ролю ў гісторыі Праваслаўнай царквы на Падляшшы. Зараз на Святой Гары знаходзіцца пяць аб’ектаў рознай мастацкай і гістарычнай каштоўнасці ў складзе манастырскага комплексу св.св. Марыі і Марфы. Гару парастае стары сасновы лес, а галоўную царкву акружае „лес” крыжоў, тысячы якіх штогоду прыносяць паломнікі на свята Праабражэння Гасподняга.

Паводле народнага падання, на Святой Гары Грабарцы аб’явілася ікона Спаса Збавіцеля. Спасам людзі назвалі нерукатворную ікону Збавіцеля. Спасам называюцца таксама святы: 14 жніўня першы Спас або Спас мокры і 19 жніўня другі Спас — Праабражэнне Гасподняе або яблычны Спас ці Спас на гары.

Культ Спаса Збавіцеля на Падляшшы развіваўся з XIV да XVII ст. Яму прысвячаліся многія цэрквы і манастыры. На Святой Гары Грабарцы пакланенне іконе Спаса Збавіцеля захавалася да сённяшніх дзён.

Цяжка сказаць, чаму менавіта гара Грабарка стала месцам гэтага культу. Адны мяркуюць, што яна была абрана з увагі на захаваныя ў народнай памяці ранейшыя культавыя традыцыі, іншыя — што дзеля выкаранення далей культываваных патаемных дахрысціянскіх абрадаў; выбар Грабаркі выкарыстоўваў прывязанасць людзей да язычніцкага свяцілішча са спецыфічным мікракліматам.

На Грабарцы свята Праабражэння Гасподняга ўрачыста адзначаецца з 1710 года. Свята мае ўкараненне ў Святым пісанні і з’яўляецца адным з вялікіх дванадзесятых свят гадавога цыкла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF