Ніва № 33 (2622), 13 жніўня 2006 г.

Сяброўская бяседа сярод сваіх

Тэкст і фота Міры ЛУКШЫ

Толькі што адгрымеў басавіцкі рок са сцэны на гарадоцкім урочышчы Барык, як паляна ў Кнышынскай пушчы з прылегласцямі запоўнілася зноўку шматтысячнай грамадой. Ужо зараз за абедам 29 жніўня, управіўшыся з гаспадаркамі ў гэты спякотны бязветраны дзень, пачалі збірацца гарадчане і жыхары навакольных вёсак, да таго мчаліся на машынах і беластачане, і сваякі з далейшых бакоў.

Назбіралася на VII Сяброўскай бяседзе і знаці — дыпламаты, дэпутаты, духоўныя асобы, розныя ваяводскія і краёвыя чыны; такія спатканні — знакамітая нагода ў выпадку блізкіх выбараў. Гледачы цярпліва адслухалі ўводныя словы, не ўсё добра чуючы, а шкада. Бо, як сказала глядачка з Гарадка спадарыня Міраслава, каб усё ведалі ў той час, калі на сцэне мармытаў малады чынуша прывітанні ад віцэ-міністра культурным беларусам, што так міла бавяць час пры роднай музыцы, развіваючы родную культуру, хоць добра высвісталі б тыя крывадушнасці. Бо якраз пачаліся ўсходы — яшчэ адзін тутэйшы (беластоцкі) змагар за ўсё тое, сконд наш руд, уздумаў спляжыць яму чужое і яшчэ раз раскурштаць беларускае асяроддзе.

Гэй, Сяброўская бяседа — гуляць трэба, гуляць трэба сёння нам! — паўтаралася са сцэны, паміж выступамі амаль трыццаці выканаўцаў ды іскрыста-дымнымі выбухамі феерверкаў. Румяніліся на ражнах парасяты, паміж гледачамі пярэсціліся каляровыя народныя строі тутэйшых і нетутэйшых калектываў. «Гэта не „выступы для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF