Ніва № 33 (2622), 13 жніўня 2006 г.

Экспансія беларушчыны!

Ганна КАНДРАЦЮК

Лаёш Палфолві з’явіўся на „Трыялог” са свежым нумарам элітарнага венгерскага часопіса „Каліграма”. У ім чатыры апавяданні Адама Глёбуса, культавы верш Славаміра Адамовіча „Забі прэзідэнта” і кароткі нарыс пра сучасную беларускую літаратуру.

— Гэта першая прэзентацыя беларускай літаратуры ад 1989 года, — адзначае госць з Будапешта. Раней, у часы сацыялізму, спарадычна з’яўляліся пераклады беларускіх аўтараў (яны ўспрымаліся як савецкія аўтары), іх тлумачэнні з рускай мовы.

— Венгерскаму чытачу цікава пазнаёміцца з літаратурай славян блізкага замежжа, асабліва тым, якія жывуць у Славакіі і ад дзяцінства разумеюць славянскую мову і ментальнасць, — кажа Лаёш Палфолві, — а, польскія эсэ ці чэшская проза не выклікаюць ужо такога ўражання, яны праеліся.

У ходзе падрыхтоўкі „Анталогія беларускай паэзіі”.

— Гэта не будзе звычайная анталогія, — адзначае мой суразмоўца, спецыяліст па польскай сучаснай літаратуры, — гэта будзе „Анталогія паводле Чэслава Сэнюха”. У ёй прадбачваецца 29 аўтараў — ад „Пахвалы Вітаўта” па Рыгора Барадуліна. Раней, пакуль кніга пабачыць свет, творы паэтаў будуць друкавацца ў літаратурных часопісах.

Варта адзначыць, што гісторыя беларуска-венгерскіх перакладаў сягае ХVI стагоддзя, менавіта з венгерскай тлумачыліся жамчужыны старабеларускай літаратуры: „Аповесць пра Атылу” ды „Трыштан і Ішота”.

* * *

— У Італіі амаль не ведаюць беларускай літаратуры, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF