Ніва № 33 (2622), 13 жніўня 2006 г.

Ператоча 2006

Аляксей МАРОЗ

У ІV Мастацкіх інтэграцыйных сустрэчах „Ператоча”, якія 29 і 30 ліпеня адбыліся ў белавежскім амфітэатры, прынялі ўдзел калектывы з Рэспублікі Беларусь, якія прэзентавалі беларускую, яўрэйскую і ромскую культуры. Іншыя выканаўцы спявалі польскія, нямецкія і ўкраінскія песні. Найбольш распазнавальным калектывам для публікі, якую ў асноўным састаўлялі жыхары Гайнаўшчыны, быў гурт „Збучанкі”.

Жанчыны са Збуча бывалі яшчэ на вяселлях, якія ладзіліся ў клунях. Танцавалі тады збоку гумна або на току і ператочы. Значэнне апошняга слова стала агульнавядомым для гараджан з за мерапрыемства, арганізаванага Фондам „Царкоўная музыка”. У гэтым годзе „Ператоча” ладзілася ў рамках праекта „Польска-беларускія прэзентацыі культуры Вялікага княства Літоўскага” і таму арганізатары сустрэчы запрасілі калектывы з абшару колішняга ВКЛ. У рамках згаданага праекта вясной у Белавежы адбыліся канцэрты праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай сакральнай музыкі.

— Белавежская пушча была часткай старабеларускай дзяржавы, Вялікага княства Літоўскага. Хочам, каб у час мерапрыемства ў атмасферы інтэграцыі вярнуць Белавежы памяць вякоў, — заявіў Мікола Бушко, дырэктар Фонду „Царкоўная музыка”.

„Збучанкі”, якія сваім выступам адкрылі мерапрыемства, падрыхтавалі між іншым жніўныя песні. Апрача дырэктара Міколы Бушко з прывітальным словам выступілі войт Анна Байко і прадстаўнік Белавежскага нацыянальнага парку. Сустрэча ладзілася ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF