Ніва № 33 (2622), 13 жніўня 2006 г.

У нас свая мука на хлеб і на пірог

Міра ЛУКША

У неверагодна спякотны ліпеньскі дзень дабіраюся з Беластока на падсадку па дарозе на Рэпіскі, управа ад жвіроўкі добры таксама кавалак у поле, да сялібы, якую відаць здалёк. На падворку дзве будыніны абпаленыя (пажар быў на Юр’я), завіхаюцца два загарэлыя мужчыны. На хутары, дом нумар 47 (будынкаў тут восем), жыве адзінаццаць душ. Бабуля Ніна, дзед Мікола, бацькі Барбара і Вітальд і сямёра дзетак — Рафал, ад восені вучань першага класа дубіцкай гімназіі, Паўлу — 11, Юстыне — 10, Лукашу — 8, Данілку — 7, Міхасю — 6, Раманку — 4 гады. Файнае жыццё ў такой кампаніі, кажа Рафал, бо і памагаюць яму. Кожны знойдзе занятак у гаспадарцы. І выдатак немалы.

— У нас свая мука, дык свой хлеб, бо ў 300 злотых у хлеб на месяц не ўклаліся б, калі б купляць, — кажа бабуля (нестарыя яшчэ дзед з бабай, толькі што пераваліла ім за 60 гадоў), выкладваючы з печы на ляжайку чатыры бляхі цёмна выпечаных хлябоў. Калі дзеці елі абеды ў школе, дык гэтых буханак хапала на тыдзень, а так хапае на чатыры дні, і на кавалак, а калі не хопіць, дык пякуцца пірагі, дзве бляхі. І мяса сваё, і бульба, і малако — у горадзе ў такім кагале не далі б рады. У год чатыры паршукі колем. Цяпер само закалолі, і ўсё мяса згарэла. Але ўсё нажываем. Што купілі, што людзі далі. Мусіш даці рады. Было б раскашней, але дзеці разумеюць, што не на ўсё хопіць. Дэ двое, нэ прырумняеш, дэ сэмэро. Як нэ заглядаці ў кілішак, то хваціт! Калі сям’я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF