Ніва № 33 (2622), 13 жніўня 2006 г.

У цяні падазрэнняў

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Што і руш чую асцярогі над марным лёсам, які чакае малыя культуры на пачатку трэцяга тысячагоддзя пры шалеючым імперыялізме глабалізацыі. Антыглабалісты ўспрымаюць новую рэчаіснасць як злавесную, нівелюючую сілу, знішчальную для культурных адметнасцей; чакае нас, так сказаць, трыумф амерыканізацыі, заходняга стылю жыцця-быцця.

А тым часам мела быць так цудоўна і прыгожа, сучасна і дэмакратычна ў святле свабоднага пераплыву людзей, тэхнікі і з’яў культуры. Той свабодны пераплыў — злавесна каркаюць ужо шматлікія Касандры — адно маскіруе дамінацыю адной, адзінай, заходняга тыпу цывілізацыі, разам з яе гоманам вялікага места, прыспешаным тэмпам жыцця, перавагай масавай культуры, забаўляльнай, над трывалымі каштоўнасцямі.

Я, усё ж, заахвочваў бы пранікліва паўзірацца на тое, што праяўлялася і ўсё праяўляецца ў зменлівым, пагрозлівым, ды ўсё гожым нашым свеце.

Амерыканская дамінацыя, асмелюся сказаць, выявілася, вось, у выніку паслаблення Расіі як суперімперыі і распаду саюза дзяржаў раэльнага сацыялізму. Пацвярджае гэта адно трывіяльнае ў сваёй істоце сцвярджэнне, што нішто не трывае вечна ды што палітычнае жыццё не пераносіць вакууму. Сучасную глабалізацыю характарызуе шматлікасць цэнтраў культуры ды новая з’ява — сусветнае правадырства становіцца рухомае і ўсё мяняе сваё месца. Пакінутую прорву стараюцца запоўніць і Кітай, і Індыя, а можа нават і Бразілія, паколькі гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF