Ніва № 33 (2622), 13 жніўня 2006 г.

Два берагі

Уладзімір Хільмановіч

Свет шматпалярны — часта любяць сцвярджаць палітыкі і аналітыкі рознага роўню. Між тым, яшчэ са школьных урокаў геаграфіі ўсе добра ведаюць, што ёсць толькі два полюсы — паўночны і паўднёвы. Так і ў палітыцы. Падобна, што сусветныя падзеі апошняга дзесяцігоддзя ўсё больш падзяляюць свет на два лагеры. Гэта датычыць як міждзяржаўных дачыненняў, так і ўнутранага развіцця асобных краін. Рызыкую наклікаць на сябе шматлікія папрокі, але прызнаюся ў сакраментальным жаданні растлумачыць гэта адвечнай прыродай нашага свету, які стварыў Госпад — змаганнем дабра і зла. Толькі ўсё глыбей і складаней. Бо нават Усявышняму, напэўна, цяжка разабрацца, калі прыкладам, адна частка кубінскага народу моліцца, прычым апантана, за здароўе Фідэля Кастра (у тым ліку мясцовая каталіцкая царква), а іншая складае просьбы за вызваленне ад саракагадовай тыраніі. Аналогіі можна знайсці і ў беларускай сітуацыі — у вачах многіх царкоўна-касцельных бабулек сённяшні рэжым атаясамліваецца з дабром, з іншага боку вернікі шматлікіх беларускіх канфесій просяць выбавіць краіну ад пошасці і зла.

А ў Кіеве недарэчны прэзідэнт Юшчанка спрабуе, па яго словах злучыць два берагі Дняпра. Палітычны працэс зайшоў зусім не туды, куды планавалі айцы аранжавае рэвалюцыі. Воляй лёсу наменклатурніка Віктара Юшчанку вынесла на хвалі ў прэзідэнты краіны. Сапраўднай лідэркай украінскай перамогі (ці не станецца яна піравай?) была Юлія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF