Ніва № 33 (2622), 13 жніўня 2006 г.

Кожнаму „свая” справядлівасць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

31 ліпеня г.г. Акруговы суд у Варшаве разглядаў іск Марыі Скепка з Арэшкава, скіраваны супраць Дзяржаўнай казны і Міністэрства нацыянальнай абароны Рэчы Паспалітай дзеля кампенсацыі за страту бацькі, замучанага атрадам „Бурага”; бацька быў у ліку трыццаці фурманоў, захопленых з вёсак Бельшчыны і памардаваных 31 студзеня 1946 года каля Старых Пухалаў. У мінулым годзе Інстытут нацыянальнай памяці ў Беластоку палічыў расправу над фурманамі генацыдам. Варта прыгадаць, што каля дзесяці гадоў таму Вайсковы суд у Варшаве задаволіў іск сына „Бурага” дзеля кампенсацыі за засуджанага да найвышэйшай меры пакарання бацьку.

Здавалася б, што выступаючы ад імя дзяржавы, ад імя Рэчы Паспалітай, суд заступіцца за гэтай дзяржавы грамадзянамі, пакрыўджанымі ў так негуманных абставінах. Але сталася інакш: Акруговы суд у Варшаве адхіліў хадайніцтва Марыі Скепка, але не з увагі на ейную адсутнасць. Суддзя, якая вынесла такое рашэнне, аргументавала, што акалічнасці не выклікалі сумнення, толькі хадайніцтва лічыць неапраўданым, бо мінулі ўсе тэрміны захадаў за такімі кампенсацыямі.

Я запытаў прысутнага на гэтай справе спадара Фёдара Галёнку, якога сямейнікі таксама сталі ахвярамі згаданага генацыду, у чым тут такая справа. Справа вось у тым, што дзесяцігадовы тэрмін хадайніцтваў за кампенсацыямі пачаўся з 1989 года, са змены грамадскага парадку ў Польшчы. І кампенсацыі датычаць толькі сталінскіх злачынстваў, бо з тае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF