Ніва № 32 (2621), 6 жніўня 2006 г.

Музыкай і песняй напоўнілі сэрцы

Віктар БУРА

Яркае і маляўнічае свята „Бандароўская гасцёўня” адзначалася ў гэтым годзе надзвычай цікава не толькі для мясцовых беларусаў, але і для іх гасцей, якія 22 ліпеня адвячоркам сабраліся на бандарскім „Аседлі”, непадалёк ракі Нарвы. Гэтае месца вельмі нагадвае родную старонку, апетую ў творах Янкі Купалы.

Пра існаванне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ведаюць, здаецца, усе, але пра такую прыгожую і важную традыцыю як правядзенне беларускіх фэстаў ведае большасць нашых суайчыннікаў не толькі ў Польшчы, але і за яе межамі. Запачаткаваны шэсць гадоў таму беларускі фэст у Бандарах стаў адным з найбольш яркіх і папулярных мерапрыемстваў, можна сказаць, у Падляшскім ваяводстве.

Сёлета фэст быў прымеркаваны да 50-гадовага юбілею БГКТ. А 17 гадзіне на сцэне з’явіліся войт Міхалоўскай гміны Марк Назарка, старшыня ГП БГКТ Ян Сычэўскі і загадчык Семяноўскага вадасховішча і заадно гаспадар свята Лявон Хлябіч. Войт прывітаў прысутных і адзначыў, што „Бандароўская гасцёўня” гэта свята тых, хто зберагае і памнажае свае культурныя каштоўнасці і бярэ на сябе адказнасць за будучыню нашай культуры.

— Тутэйшая зямля багатая на гістарычныя падзеі, на ёй жыве шчодры і працавіты народ, які з павагай ставіцца да спадчыны продкаў, зберагае і развівае яе. Дзякуючы намаганням такіх людзей прыгажэюць, упарадкоўваюцца памятныя крыжы па былых вёсках, напрыкдад, па Рудні ці Луцэ, прыгажэюць вёскі, зберагаюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF