Ніва № 32 (2621), 6 жніўня 2006 г.

Кастусь Майсеня і яго Музей беларускай культуры ў Гайнаўцы

Сяргей ГАБРУСЕВІЧ

Асабіста я ўспрымаю Музей беларускай культуры ў Гайнаўцы менавіта як музей Кастуся Майсені. Справа ў тым, што музей быў пабудаваны, дзякуючы руплівасці перш за ўсё Кастуся Майсені. Разважаючы аб культурнай дзейнасці гэтага прыгожага чалавека, я часта лаўлю сябе на думцы, што ідэя пабудовы Музея беларускай культуры ў Польшчы была ў Кастуся Майсені амаль з нараджэння. І менавіта гэтая ідэя ўзвысіла ягонае жыццё, надала яму грунтоўны нацыянальны сэнс.

Я пазнаёміўся з Кастусём Майсенем у канцы 80-х гадоў прошлага стагоддзя, калі ў СССР і БССР на глебе перабудовы пачалі ўзнікаць культурныя грамадскія арганізацыі, у тым ліку Савецкі фонд культуры.

Савецкі фонд культуры паўстаў у 1987 годзе. У гэтым жа годзе былі створаны Рэспубліканскія фонды культуры, у прыватнасці, Беларускі фонд культуры і яго аддзяленні ў абласцях. Так сталася, што Гродзенскае абласное аддзяленне фонду культуры ўзначаліў я.

Пры фармаванні палітыкі Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду культуры адным з галоўных накірункаў дзейнасці было вызначана культурнае супрацоўніцтва з беларускай нацыянальнай меншасцю ў Польшчы і польскай культурай увогуле. Галоўную задачу ў нашых кантактах з заходнім суседам мы бачылі ў тым, каб садзейнічаць развіццю культуры беларускай меншасці ў Польшчы. Першымі нашымі крокамі было ўстанаўленне адносін з Беларускім грамадска-культурным таварыствам у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF