Ніва № 32 (2621), 6 жніўня 2006 г.

Студзіводы вучаць нас

Аляксей МАРОЗ

Многа цікавага пра жыццё ў мінулым маглі даведацца і навучыцца даўнім мясцовым заняткам вучні падставовых школ і гімназісты ў час майстар-класа „Канікулы з традыцыяй”, які з 17 па 30 ліпеня ладзіла аб’яднанне „Музей малой айчыны ў Студзіводах”. У выпадку малодшых дзетак многія заняткі перапляталіся з гульнямі і песнямі, што спрычынялася да большага зацікаўлення вучняў мясцовай культурай і традыцыямі. Гімназісты таксама пазнаёміліся з мясцовым фальклорам, а тканне ці вышыванне надоўга застанецца ім у памяці.

Калі я заходжу на музейны панадворак у Студзіводах, дзеткі пад наглядам Марыі Красоўскай з Бельска канчаюць вышываць кветкі і іншыя простыя матывы.

— Дзеткі хутка зразумелі, як трэба вышываць крыжыкам і стараліся закончыць работу адно перад другім. Падабрала я нескладаныя матывы, бо гэта ж вучоба, — кажа Марыя Красоўская. — Мяне вышываць навучыла маці, якая добра ведала гэты занятак. Некаторыя вышываныя вырабы я перадала ў Студзіводскі музей.

Побач маёй субяседніцы працуе Марыя Панасюк. Вучыць яна выконваць кветкі з тонкай каляровай паперы.

— Дзеткі цікавяцца маёй работай і ахвотна робяць кветкі, — гаворыць Марыя Панасюк.

Работа пераплятаецца з пытаннямі вучняў, якім спадарыня Марыя тлумачыць як трэба працаваць.

Гэты занятак вельмі спадабаўся дзяўчаткам і Максіму Фіёніку, які працуе са старэйшымі за сябе дзеткамі. На іх заўвагі, на польскай мове, адказвае ён па-свойму. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF