Ніва № 32 (2621), 6 жніўня 2006 г.

Фестываль „Басовішча 2006”

Лукаш СЦЕПАНЮК

Упершыню, гаворачы пра фестываль „Басовішча”, магу без роздуму сказаць, якія былі яго добрыя і кепскія бакі. Пачну з гэтых менш прыемных аспектаў. Вялікі мінус для аховы. „Ріма” хацеля спыніць канцэрт па прычыне неадпаведнай яе працы. Другі мінус — непрадуманая праграма фестывалю. Трэцяя адмоўная рыса — колькасць небеларускамоўных гуртоў. Калі гаварыць пра добрыя з’явы ў час фестывалю дык можна сказаць, што ўсё астатняе было о’кей. Супергук, добрыя вядучыя і... многа яшчэ б гаварыць пра добрыя рэчы. Лепш раскажу пра сам фестываль.

21-22 ліпеня — гэтую дату чакалі многія меламаны беларускага рока. У той жа час у Гарадку адбыўся адзіны ў свеце Фестываль беларускай музыкі — „Басовішча”. Ужо традыцыяй фестывалю стала Вольная сцэна. Ужо некалькі гадоў запар, яшчэ да афіцыйнага адкрыцця, выступаюць гурты, якія не карыстаюцца беларускай мовай. Сёлета гэта былі вельмі рознабаковыя выканаўцы. Ад панкаў да металістаў. Мне спадабаўся гайнаўскі „Silent Hill”. Цікавінкай няхай будзе чарговы, ужо сёмы, выступ на гарадоцкай сцэне гайнаўскага гурту „Veritas”.

„Басовішча-2006” безумоўна адрознівалася ад папярэдніх адсутнасцю Памідора. Яго месца ў ролі вядучага занялі Макс Івашын ды Вольга Кузьміч з Мінска. Нечакана добра гэты дуэт справіўся на сцэне. Вядучыя гаварылі цікава і з гумарам ды задбалі пра адпаведна вялікую колькасць інфармацыі аб музыцы, якая якраз была на сцэне.

Пасля афіцыйнага адкрыцця на сцэне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF