Ніва № 32 (2621), 6 жніўня 2006 г.

Забыты Князь

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аж да апошняга дня чакаў я, што Беласток належна ўшануе памяць Рэдактара-Князя парыжскай „Культуры” Ежы Гедройца. Нагода была не абы-якая: сотая гадавіна з ягонага дня нараджэння, ушанаваная нават Сеймам Рэчы Паспалітай, які яшчэ ў мінулым скліканні абвясціў 2006 год ягоным якраз годам. Памятала аб ім уся краіна, Еўропа, у тым ліку нават Беларусь. Прамаўчалі юбілей беластоцкія — гарадскія і ваяводскія — самаўрадавыя ўлады. Асабліва беластоцкі магістрат і падлеглыя яму культурныя ўстановы, як хоць бы Беластоцкі асяродак культуры ці галерэя „Арсенал”. Але таксама прамільгнула гэтая гадавіна незаўважна і для Падляшскай бібліятэкі, установы ваяводскага самаўрада. Можа быць, з пункту гледжання правай гарадской і левай ваяводскай самаўрадавай улады, не па дарозе ім з ідэямі, якія спадарожнічалі ўсяму больш за дзевяностагадоваму жыццю Рэдактара, як хоць бы змешчанымі ў праграмнай дэкларацыі, абвешчанай амаль зараз пасля ІІ вайны: „«Культура» хоча шукаць у свеце заходняй цывілізацыі «волі жыцця», без якой еўрапеец памрэ, як памерлі калісьці кіраўнічыя пласты даўніх імперый”.

Найбольш здзіўляе, аднак, факт забыцця аб Ежы Гедройцу Універсітэтам у Беластоку, кузні ідэі падляшскага рэгіёна. Сваё першае званне доктара honoris causa ў канцы чэрвеня 1998 г. у Парыжы ўручылі Рэдактару ўлады гэтай вучэльні. З заявай на прызнанне звання выступіў факультэт юрыстыкі і яго дэкан праф. Станіслаў Пруціс, дзеяч першай „Салідарнасці”, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF