Ніва № 32 (2621), 6 жніўня 2006 г.

„Найбліжэйшы зверху”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У Мінску памёр народны пісьменнік Янка Брыль. Асабіста я не люблю такіх азначэнняў як „народны” — яны занадта дыскрэдытаваныя яшчэ за савецкім часам, але тут яно бадай да месца ва ўсіх cэнсах. Яшчэ зусім нядаўна іх было двух — волатаў беларускай прозы. Васіль Быкаў памёр у чэрвені 2003 года, Янка Брыль — сёлетнім спякотным ліпенем, не дажыўшы паўтары тыдня да свайго 89-годдзя. Некалькі класікаў беларускай паэзіі яшчэ жыве (дай Бог ім здароўя!), а вось апошні з магікан айчыннай прозы зышоў у іншы свет...

Нарадзіўся Янка Брыль 4 жніўня ў Адэсе. Сям’я яго апынулася там таму, што бацька быў рабочым-чыгуначнікам. У Адэсе Брылі жылі з 1914 па 1922 год, пасля чаго вярнуліся ў родную вёску Загора на Навагрудчыне (цяпер у Карэліцкім раёне). Менавіта там на Міршчыне ўлетку праводзіў апошні час свайго жыцця Янка Брыль, вяртаючыся ў сталіцу толькі ў халодную пару года. Мяркуючы па выдаваных кніжках, плённа працаваў астатнія гады.

За немалое жыццё, што адвёў Бог, ён спазнаў розныя палітычныя рэжымы, перажыў цэлую эпоху. Першую адукацыю Янка Брыль атрымаў у мястэчку Турэц у польскай сямігадовай школе. Пасля ў 1931 годзе паступіў у Навагрудскую гімназію, але вучыцца там не здолеў з за беднасці сям’і. Займаўся самаадукацыяй, надзвычай шмат чытаў. У сакавіку 1939 года быў прызваны ў польскае войска, служыў марскім пехацінцам у Гдыні. Калі пачалася другая сусветная вайна, давялося ваяваць на самай перадавой. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF