Ніва № 32 (2621), 6 жніўня 2006 г.

Засуха нас нішчыць

Аляксей МАРОЗ

Сёлетняя засуха, якая доўжыцца ўжо некалькі месяцаў, і высокая тэмпература, якая апошнім часам часта трымалася ў межах трыццаці градусаў, спрычыніліся да вельмі адмоўных паслядоўнасцей у сельскагаспадарчай прадукцыі. На пясчаных і гліністых землях выгарае трава. На іншых лугах расце яна вельмі паволі і таму не будзе другога пакосу. Многія гаспадары пасуць ужо кароў на апошніх кусках лугоў і з жалем глядзяць на рыжае поле, на якім раней зелянела трава. З-за недахопу вады і вялікай гарачыні пакруцілася слабей наросшае калоссе і сяляне раней, чым заўсёды, вымушаны былі распачаць жніво.

У Тапарках Кляшчэлеўскай гміны сяляне ўжо распачалі жніво. Ніколі так рана камбайны не паяўляліся на палях, але сёлетняя засуха спякла зерне, якое не паспела нарасці да звычайнай велічыні. Спачатку людзі пачалі малаціць жыта і аўсы, з якіх ураджай намнога меншы, чым у мінулых гадах. У калодзежах канчаецца ўжо вада і сяляне рашыліся браць ваду для сельскагаспадарчых патрэб з водаправоднай сеткі, даведзенай на панадворкі. Толькі нямногія гаспадары праклалі трубы ў хлявы і таму зараз бяруць ваду з хатніх кранаў.

— Мы пасвім ужо кароў на аблагах побач нашай вёскі. На лугах не адрастае трава і можа прыйдзецца дакормліваць быдла сенам, — кажа гаспадар з Тапаркоў.

— У гэтым годзе збіраем усю салому з поля і можа будзем браць яе на корм для быдла, калі не хопіць сена з першага пакосу, — гаворыць іншы суразмоўца.

Засуха не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF