Ніва № 30 (2619), 23 ліпеня 2006 г.

Турыстычная Гайнаўшчына

Васіль САКОЎСКІ

Два-тры кіламетры ад Гайнаўскай лініі ідзе Поедынацкая лінія. Яна намнога даўжэйшая ад Гайнаўскай лініі — ідзе ад заходніх ускраін пушчы аж да ракі Нараўкі; перасякае Дубяцкую трыбу, рэчку Лутоўню, Гурыстую трыбу, Стачанскую і Нараўчанскую дарогі. Яна таксама цудоўная. Тут ёсць вышэйшыя месцы і зусім нізкія, балоцістыя, напрыклад, абодва берагі рэчкі Лутоўні. Недалёка гэтай лініі знаходзіцца Замчыска. Мноства разоў я праехаў па гэтай дарозе і за кожным разам знаходзіў штосьці для сябе. Яна больш глухая ад Гайнаўскай і амаль зусім не сустрэнеш тут турыстаў...

Яшчэ больш глухой і прыгожай з’яўляецца Гранічная лінія. На ёй, апрача зубра і іншага дзікага звяра, больш нікога і не сустрэнеш. Яна цягнецца, як і амаль усе дарогі ў пушчы, прасцюткай лініяй — ад Гурыстай трыбы да не так даўно адкрытай Царскай трапіны. Ехаць па Гранічнай адна любата — пад табой роўная цвёрдая дарожная паверхня, а над табой лясны дах...

І вось з гэтага прыроднага цуда трапляем у яшчэ большае цуда — Царскую трапіну (па-мойму, больш правільнай была б тут назва — Царская трапінка). Гэта ўжо зусім глухое месца і бяжыць яна не простай, а пакручастай лініяй. Месца тут нізкае, бо гэта ўжо даліна ракі Нараўкі. І часта было б непраходным, каб не доўгія мосцікі, завешаныя над вадой і балотам, па якіх можна ехаць на веласіпедзе. Канчаецца Царская трапіна на даволі высокім беразе ракі Нараўкі. На паляне, з якой яна пачынаецца, стаіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF