Ніва № 30 (2619), 23 ліпеня 2006 г.

Праз Вільню ў Беларусь

Міра ЛУКША

Па Еўропе пракацілася хваля гарачых дзён. Гарачыя справы і ў палітыцы. У духотны ліпеньскі вечар едзем у Вільню на аўтобусе „Euroline” — 25 еўрапейскіх фірмаў (сярод іх і беластоцкі „Biacomex”) апаясала сваімі шляхамі ўсю Еўропу — усюды блізка. У час, калі інфармацыя трапляе да атрымальніка амаль у тую ж секунду, калі адбываецца падзея, калі абмен думкамі можа вырвацца з пад цэнзуры праз электронныя носьбіты інфармацыі, мы едзем праз мяжу, якой няма. І Літва, і Польшча — у адной краіне. У Еўропе. Не прападзе дух Княства для тых, каму дарагая традыцыя і дух нашай вялікай Айчыны, якая заўжды была ў Еўропе. Цяпер сталіца ВКЛ для беларусаў — за візавай мяжой.

І Літва, падобна як і Польшча, як дзяржавы на акрайку аб’яднанай Еўропы, хочуць па-лідэрску несці той дух дэмакратычнай Еўропы на прыгнечаную сястру Беларусь, беларускаму народу. Запрашаюцца студэнты з Беларусі, арганізуюцца круглыя сталы, на якіх разважаюцца, м.інш. „Урокі ненасільнага супраціўлення ў Беларусі і перспектыва яго працягу” (ініцыятарам мерапрыемстваў з’яўляецца Інстытут Беларусі ў Вільні), запрашаюцца ўдзельнікі нядаўніх паслявыбарных падзей у Беларусі, незалежныя дзеячы і лідэры, узнікаюць важныя ініцыятывы, напрыклад, заснаванне Міжнароднага грамадскага суда над рэжымам Лукашэнкі і яго ідэалогіяй. Прэзідэнт Літвы ад імя ўрада і народа дэкларуе падтрымку Беларусі і заяўляе, што Літва павінна заняць прагматычную пазіцыю і зрабіць усё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF