Ніва № 30 (2619), 23 ліпеня 2006 г.

Галасы разбуджаных птушак” Беласточчыны

Сяргей ЧЫГРЫН

У Мінску выйшла з друку кніга гісторыка-біяграфічных нарысаў, роздумаў і літаратурных партрэтаў майго сябра з Маладзечна, гісторыка літаратуры, краязнаўца і выдаўца Міхася Казлоўскага. Кніга мае назоў „Галасы разбуджаных птушак”, у ёй 330 старонак і 76 фотаздымкаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню.

„Галасы разбуджаных птушак” — плён працы Міхася Казлоўскага за апошнія пяць гадоў. Як сказана ў анатацыі кнігі, у ёй аўтар распавядае пра навучальныя ўстановы Маладзечна, Радашковіч, Вілейкі, расказвае пра лёсы слаўных, але забытых дзеячаў былой Заходняй Беларусі, змяшчаецца іх ліставанне, даецца разгорнуты малюнак змагання за нацыянальныя правы беларускага народа.

І гэта сапраўды так. Аўтар вельмі цікава, далікатна, шчыра, на падставе новых знаходак, знаёміць тых, хто цікавіцца гісторыяй і каго хвалюе лёс нашай Бацькаўшчыны і яе знакамітых людзей з жыццём і творчасцю Аляксандра Уласава, Янкі Быліны, Адама Більдзюкевіча, Браніслава Туронка, Івана Козела, Адольфа Клімовіча, Вольгі Таполі, Рамана Семашкевіча, Генадзя Каханоўскага, Пётры Мірановіча і многіх іншых невядомых і малавядомых людзей нашай зямлі.

Апісваючы лёсы знакамітых беларусаў Заходняй Беларусі, аўтар не мог абысці і тых, хто нарадзіўся ці звязаў свой лёс з Беласточчынай. „Настаўнік” — так назваў адзін з артыкулаў кнігі Міхась Казлоўскі. І прысвечаны ён памяці Віктара Піліпавіча Казлоўскага, які быў для аўтара (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF