Ніва № 30 (2619), 23 ліпеня 2006 г.

20 гадоў з беларускай песняй

Аляксей МАРОЗ

Апошнім часам калектыў „Чыжавяне” стаў амалоджвацца, але яго аснову надалей састаўляюць старэйшыя спевакі, якія з моманту заснавання гурту праспявалі ў ім (з перапынкамі ў час жалобы) 20 гадоў. Юбілей чыжоўскага калектыву, які з адданасцю расслаўляе беларускую культуру, з’яўляецца добрай нагодай для прыцягнення ў яго састаў малодшых аматараў спявання, выхаваных у вёсцы з моцнымі беларускімі традыцыямі.

Ініцыятарам заснавання музычнага калектыву ў Чыжах была намеснік дырэктара Гміннага асяродка культуры Галіна Мартынюк. Яна хадзіла па хатах і пераконвала больш расспяваных людзей паехаць на агляд калядных песень у пачатку 1986 года.

— Я выканаў тады гвязду і паехалі мы з жонкай. Пахвальныя словы, якія мы пачулі на раённым аглядзе ў Гайнаўцы, і выезд на ваяводскі агляд калядных калектываў у Монькі далі нам ахвоту да працы і дадатковыя сілы, каб рыхтавацца да агляду „Беларускай песні”, — так пра пачаткі калектыву расказвае Рыгор Якімюк.

З беларускімі песнямі ў гэтым жа годзе чыжавяне ўдала выступілі на раённым аглядзе ў Гайнаўцы і цэнтральных элімінацыях у Беластоку. З гэтай пары пастаянна ўдзельнічаюць яны ў фестывалі „Беларуская песня” і часта перамагаюць на цэнтральных элімінацыях. Хутка калектыў атрымаў назву „Чыжавяне”, а пасля двухгадовай дзейнасці Галіна Мартынюк заказала ў Гродне народныя ўборы, у якіх калектыў выступае па сённяшні дзень.

— Наша вопратка служыць нам ужо 18 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF