Ніва № 30 (2619), 23 ліпеня 2006 г.

Вярхлес прыстасоўваецца

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З левага боку за Лазніскамі лес маладым хвайняком набліжаецца да шашы. З аўтобуса ўзіраюся направа, у бок Вярхлеса, на шматлікія разгароджаныя густымі жэрдкамі загарады для кароў. Але кароў у іх не відаць, расце там нікім не непакоеная траўка, сакавіты дадатак да „зялёных лёгкіх краіны”.

У Вярхлесе злажу з аўтобуса. Побач ціхай, як і пашы, двухпавярховай мураванкі былой школы тыповы для нашага пейзажу пункт прыёму малака. Дзверы закрыты, заглядаю праз прыадкрытае акенца — усярэдзіне пах сырадою і шум халадзільніка; нікога там няма.

У краме стан раўнавагі: дзве прадаўшчыцы і двое пажылых пакупнікоў.

Кіруюся да солтыса. Гаспадара вёскі дома няма, гутараць са мною ягоная жонка і сын, гадоў каля трыццаці. Гаспадыня гаворыць па-беларуску, сын вельмі ветліва па-польску. Жанчына найперш цікавіцца хто я і адкуль і зараз знаходзіць супольныя каардынаты. А гэтыя арыенціры не так цяжка знайсці, бо ж калісь з усіх нашых усходнесценных вёсак хлынулі масы маладога народу, яны ў гарадах сустракаліся, змешваліся, завозячы ў свае старыя гнёзды не толькі веды пра новыя мясціны, але і новых сямейнікаў з тых мясцін.

У Вярхлесе цяпер звыш ста сямідзесяці хат, у якіх пражывае звыш трохсот душ. У вёсцы каля сарака дзяцей, якія вучацца ў Шудзялаве. Школу ў Вярхлесе закрылі бадай шэсць гадоў таму. Цяпер былы школьны будынак служыць усім — і старым, і маладым. Тут святліца, якую штодзённа наведваюць дзеці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF