Ніва № 30 (2619), 23 ліпеня 2006 г.

Прэс-інфарматар — упаўнаважаным

Раіна СТЭФАНЧУК

І зноў нацыянальныя меншасці на Падляшшы маюць упаўнаважанага ваяводы па сваіх справах. Стаў ім Лешак Калеснік. У гэты раз у меншасцей ёсць іншы ўпаўнаважаны — грамадскі. З’яўляецца ім падляшскі дэпутат ад ПіС Раман Чэпэ. Калі даць веры ўрадавым інфармацыям з канца чэрвеня, падрыхтаваным на пасяджэнне Супольнай камісіі ўрада і нацыянальных ды этнічных меншасцей, дык ёсць яшчэ адзін — Анджэй Казлоўскі, дырэктар Аддзела грамадскай палітыкі Падляшскай ваяводскай управы.

Да гэтага часу нацыянальныя меншасці нашага рэгіёна не мелі шчасця да сваіх упаўнаважаных пры ваяводах. Няўдала — на думку іх прадстаўнікоў — пры папярэдняй уладзе выконваў гэтую функцыю Славамір Галіцкі, а яшчэ больш непрыхільна ўспрымалася дзейнасць Марка Лібэрадзкага, упаўнаважанага Марка Стшалінскага (СЛД). Дэкларацыі наконт дапамогі ў вырашанні праблемаў беларусаў, літоўцаў, украінцаў ці іншых нацыянальных ці этнічных меншасцей не было. Пасля назначэння ПіСам мясцовага дзеяча гэтай партыі на пасаду падляшскага ваяводы Яна Дабжынскага, у Падляшскай ваяводскай управе быў аб’яўлены конкурс на пасаду ўпаўнаважанага. Сёння цяжка ўстанавіць, хто, па за пераможцам, прыняў у ім удзел; кажуць, дзве маладыя асобы. Быў вылучаны сацыёлаг Лешак Калеснік, які ў 1974-1990 гг. быў журналістам „Газеты вспулчэснай” — „Беластоцкай” (з практыкай у камуністычнай, маскоўскай „Камсамольскай праўдзе”), былы прэс-інфарматар прэзідэнта Беластока Кшыштафа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF