Ніва № 30 (2619), 23 ліпеня 2006 г.

Грыляванне з чортам

Ева СЦЕПАНЮК

Было ўжо пасля поўначы, калі за Рэшкам Снапом прыперлася жонка:

— А, ты, такі-сякі! — заверашчала замест прывітання, — першыя пеўні ўжо праспявалі, а ты ўсё рыла заліваеш!

І без цырымоніі зафасоліла суджанаму па мухаедах.

Сноп куляю ўзарваўся з за грыля і ўжо імкнуўся, каб нахалцы грымнуць у зубы. Але ў пару выкрунулі яму лапы і трымалі як арыштанта:

— Супакойся, брат, — ласкава ўгаварвалі знясмачаныя застольнікі, — а то апінію нам у цэлай Швецыі папсуеш.

А ja olał апінію! — верашчаў Рэшак — лепш трымайце мяне, бо заб’ю тую малпу!

* * *

Але трымаць разбэшчанага Снапа не было патрэбы, калі Ірця — так завуць тэмпераментную жонку — пачула замежнае гергетанне і смех, вырачылася на немцаў (такімі здаліся незнаёмцы), паківала ад недаверу галавой і тройчы перажагналася.

— Прападзі нячыстая сіла! — кінула ўбок чужых і жэстам, як чыняць у час замоваў вопытныя шаптухі, стала праганяць словы.

Старэйшы незнаёмец сапраўды паводзіў сябе падазрона. Ён падняў на прывітанне капялюш і выскаліў снежна-белыя зубы, а пасля нешта запісаў у сшытку.

Дзябал! — віснула Снапіха.

І хоць у народзе кажуць, што ў чорта зубы жоўтыя, — у Н. жыва напалохаліся. Ля грыля запанавала ціш, як на могілках.

— Пайшлі дахаты! — загадаў дрыжачым голасам ужо паспакайнелы Рэшак і не чакаючы аглаблёвай чаркі першы стрэліў у бок панадворка. За ім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF