Ніва № 30 (2619), 23 ліпеня 2006 г.

Супярэчнасці

Віктар САЗОНАЎ

Старая мудрасць сцвярджае, што ніхто і нішто не можа існаваць доўга, калі раздзіраецца з сярэдзіны ўнутранымі супярэчнасцямі. Грамадства і дзяржава, у якой тое грамадства жыве і дзеіць, яшчэ ў большай меры, чым што іншае, мусіць трымацца гэтага запавету. Знешнія праявы дзейнасці грамадства і яго схаваныя, унутраныя механізмы мусяць супадаць як зубы колцаў гадзінніка. Інакш зломяцца, і ўвесь механізм паляціць к чортавай бабусі.

Мудрыя правадыры сваіх народаў увесь час стараліся згуртаваць свае нацыі, каб тае бяды не сталася. Найбольшая ўвага надавалася маральным і этычным каштоўнасцям, паводле якіх мусілі жыць людзі, ствараючы сістэму стасункаў паміж сабой і суседнімі народамі, якія і ўвасаблялі ў права. А дзяцей сваіх з маленства пачыналі навучаць гэным правілам, каб грамадства не зраклося іх як вырастуць і не пакарала за невыкананне агульнапрынятых нормаў.

І ніякай складанасці ў тым навучанні не было, калі яно супадала з унутранымі перакананнямі чалавека. Проста сваім маленькім нашчадкам даходлівай мовай трэба было растлумачыць, што такое „добра”, а што такое „кепска”. Ну а самыя дарослыя гэта добра ведаюць, бо атрымалі дакладныя звесткі пра мараль і этыку з рэлігіі, ад сваіх продкаў і проста ад свайго сумлення.

Праўда, не ўсе кіраўнікі збіраліся лічыцца з запаветамі, пакінутымі ім здаўна. Найяскравейшы прыклад — былая бальшавіцкая ўлада. Але і тая ўлада ведала, што трэба неяк (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF