Ніва № 30 (2619), 23 ліпеня 2006 г.

Аб пераходзе лініі, якая раздзяляе

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Знакаміты польскі пісьменнік Чэслаў Мілаш меў звычай адзначаць, што здабытак ідэі колаў грамадскай правіцы вельмі ўбогі, ялавы, прасцяцкі, як у Польшчы, так і ў ЗША. Нічога тады дзіўнага, што інтэлігентыя, адукаваныя і ўражлівыя асобені схіляюцца хутчэй у левы бок.

Цяжка не прызнаць славутаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі рацыі, прынамсі частковай, асабліва калі назіраем прыліў актыўнасці крайніх груп і групак, сярод іх радыкальна-кансерватыўных. У сітуацыі поля бою бачыцца каштоўнасць перш за ўсё паспяховасці ў дзеянні, так як гаварыў правадыр нацызму Адольф Гітлер: у пераможцаў ніхто не будзе пытацца, ці мелі яны рацыю. Справа ў тым, каб праціўніка перамагчы, канчаткова дыскрэдытаваць, знішчыць яго. Вытанчаныя, складаныя, неадназначныя ідэі з’яўляюцца перашкодай у барацьбе, нараджаюць сумненні, ваганне; у бітве прыдатныя простыя, адназначныя лозунгі, часта фармуляваныя брутальна, вульгарна ды цынічна.

Мяркую, што і сам Мілаш паддаўся сіндрому вайны і палемічны настрой яго панёс. Ды здабыткаў пісьменнікаў з правага кола не павінны мы цалкам перакрэсліць, бо знаходзім там і тэксты вельмі цікавыя ды каштоўныя; якія схільваюць да рэфлексіі, багатыя каштоўнымі заўвагамі, а чаго ж больш жадаць ад літаратурных тэкстаў. Вось, возьмем хоць пісанне ХХ-вечнага нямецкага філосафа Марціна Гейдэгера, стваральніка экзістэнцыялізму, адной з самых важных плыняў у еўрапейскай культуры. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF