Ніва № 30 (2619), 23 ліпеня 2006 г.

Крыж над Лукой

Міра ЛУКША

Пані Mарыя Пучынская з Тарнопаля, апіраючыся на палачцы, несла белыя гартэнзіі са свайго агародчыка. Люба Садоўская пойдзе пашукаць свайго падворка. Месцы, дзе жылі Ціванюкі, Харкевічы, Буйкі, Стоцкія, Лукшы, Шульскія, Грыцы, Новікі, Трахімчукі, Анцуткі, Кардашы, Скепкі, Васільчукі, Каральчукі, Васільчыкі, Бойчукі, Лобачы, Віткоўскія, Грэсюкі, Семаковічы, Лаўнічукі, Пакутнікі, Місевічы, Бірыцкія, Жукоўскія, Смольскія, Саўкі, Камажэўскія, Дабжынскія, Панікеўскія, Засімы, Самоцікі, Садоўскія, Шокі, Раманюкі.

Пісаў больш за дваццаць гадоў таму рыбацкі паэт Хведар Хлябіч: За ракою на ўзгорку расцягнулася Лука. Пакуль што, там доля горка, яна стаіць адно пака. Буды, Боўтрыкі і Рудня жывуць толькі да пары. Невядома, у рок каторы (можа, пройдзе гадоў пяць) на Нарве зробяць запору, будуць вёскі высяляць. Высялілі тады з вёсак, якія апынуліся пад вадой Семяноўскага вадасховішча, жыхароў беларускіх вёсак, якіх дзяды-прадзеды аблівалі потам раллю нашай зямлі, пасялілі іх у новых кубіках-блёках бандарскага „аседля”, перавялі ў Міхалова, у Беласток... Ад палудня лес сасновы, а ад поўначы рака, таму будуюць хаты новы будзе Новая Лука. З таго боку — з Новай Лукі прыйшла ініцыятыва, каб увекавечыць тую вялікую, у 142 гаспадаркі, вёску — ад Яраслава Стоцкага, знакамітага гаспадара, і Вечаслава Каральчука — солтыса: паставіць крыж па Луцэ — помнік. З найлепшай пушчанскай сасны. На беразе, з якога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF