Ніва № 29 (2618), 16 ліпеня 2006 г.

На пасадзе паэта

Міра ЛУКША

Георгій Валкавыцкі шукаў супрацоўнікаў новай „Ніве”. Меў ён... слабасць да паэтаў. Мікола Матэйчук намякнуў: „У Міхалове жыве здольны паэт, але, кажуць, гэта... «Шэршань»”. Пад такім псеўданімам выступаў быў у беларускамоўнай „Новай дарозе”, якую з сакавіка 1942 г. немцы выдавалі ў Беластоку, вельмі востры і папулярны сатырык. Ягоныя тэксты падабаліся былі чытачам. Рэдактар Валкавыцкі прыдаваў вялікае значэнне гумару і сатыры ды яе прыцягальнасці таксама для чытачоў новага беларускага тыднёвіка. Але ў рэдакцыю Мікола прывёў маладога, каля трыццаці гадоў, хлопца ў тэлескапічных акулярах. Захапіў ён з сабою шмат вершаў, былі сярод іх і гумарыстычныя. З „Шэршнем” незнаёмы, але ў ягоныя Тапаляны заглядаў быў на радзіму жонкі галоўны рэдактар „Новай дарогі” Хведар Ільяшэвіч, і ў пастушка Ваціка выманіў вершык ды апублікаваў пасля апрацоўкі ў сваёй газеце. З-за таго няшчаснага твора пасля вызвалення тапалянскі хлопец „Малы „Шэршань”” трапіў у рукі беластоцкай бяспекі. І так Андрэй Сошка (Вацлаў Асіповіч) стаў на пасаду паэта ў „Ніве”. Без іншых абавязкаў. У красавіку 1956 г. стартаваў ён з першай падборкай тэкстаў, „Агафонам Аброткай”, вершаванай рубрыкай для дзяцей з малюнкамі Юзафа Мазалеўскага ды сатырычнымі вершамі, якія падпісваў „Корань”. А з Краснаярскага краю прыйшлі вершы „Сібірака” (1957), з’явіўся і ён сам, пажылы чалавек, у доўгай скуранай куртцы, і прадставіўся: «Шэршань». Не ведаў, дзе спыніцца. Абяцаў Георгію (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF