Ніва № 27 (2616), 2 ліпеня 2006 г.

Прафесар з Уснаршчыны

Раіна СТЭФАНЧУК

Нарадзіўся ён 62 гады таму на Беласточчыне. Дэбютаваў у канцы 60-х. Працуе выкладчыкам у Акадэміі мастацтваў у Лодзі. Тут вядзе адну з жывапісных майстэрняў. Апошняя ягоная выстава ў Беластоку і ў нашым рэгіёне адбылася больш за 20 гадоў таму, хоць выстаўляўся ў іншых рэгіёнах Польшчы і свету.

Гэта Мікола Давідзюк. Ад шасці гадоў мае ён найвышэйшую навуковую ступень — звычайнага прафесара. Ягоныя працы (алей на палатне) можна было глядзець у гарадской галерэі мастацтва Galeria Willa ў Лодзі: горадзе, які з’яўляецца месцам яго жыхарства. Нарадзіўся ён у вёсцы Уснаршчына. Мала хто ведае, дзе яна распаложана. Мужчына з гэтай вёскі, якому я пазваніў (у тэлефоннай кніжцы зафіксаваны тры нумары), тлумачыць: „Гэта каля пяці кіламетраў за Ласінкай, ехаўшы на Трывежу”.

— Уснаршчына і тая зямля пакінулі ўва мне глыбокі след. З гэтага ніколі не вырастаецца. Ва Уснаршчыне няма ўжо маёй хаты і сям’і. Няма ўжо таго майго свету. Для мяне гэта свайго роду могільнік, гаснучае жыццё. Мая мама і сястра жывуць у Гайнаўцы. Прыязджаю сюды штогод летам, — расказваў мастак „Ніве” ў першай палове чэрвеня, тыдзень да закрыцця лодзінскай экспазіцыі.

— Творчасць Міколы Давідзюка з’яўляецца ўсё аднаўлянай спробай дайсці да нейкай, ледзь прадчуванай таямніцы; гэта няспыннае падарожжа ў глыб непазнавальнага, — апісвае мастацкі свет прафесара крытык мастацтва Івона Кляман.

З карцін на лодзінскай выстаўцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF