Ніва № 27 (2616), 2 ліпеня 2006 г.

Непаўторныя крыжы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У мінулым годзе чакаў я ў Дубасне аўтобуса. Паколькі да яго прыезду аставалася шмат часу, хадзіў я то туды, то сюды ад прыпынку. Маю ўвагу прыцягнуў спакуслівы абрыс на ўзгорку ў адлегласці якіх трохсот метраў; падаўся я ў яго напрамку.

Цікавасць не заўсёды вядзе ў пекла. Перада мною вырас выдатны помнік нашай даўніны. На вялікім валуне край дарогі з Дубасна ў Новы Двор ляжаў вялікі камень, а на ім змацаваны выдатна захаваны чыгунны крыж з 1885 года. На прымацаванай да яго табліцы эліптычнага кшалту быў выразны надпіс. Змест надпісу складала прыгожая простая малітва ад фундатара па прозвішчы Ганчарук; і ніякіх іншых інфармацый. Прозвішча Ганчарук даволі папулярнае ў тамашнім наваколлі, таму найперш у яго ўладальнікаў стаў я шукаць больш звестак пра карані таго незвычайнага помніка: кім быў фундатар і ў якой інтэнцыі паставіў ён такі помнік.

Вынікі маіх апытанняў падвялі мяне ў густы туман, з якога паказаліся невыразныя абрысы паўстання таго помніка. Бо і памяць пра яго захавалася моцна парваная: у нямногіх людзей і да таго ж іх версія падалася мне сумессю гістарычных падзей з прывязанай да мясцовых рэаліяў выдумкай.

Захаваная яшчэ легенда згадвае, што на ўзгорку, дзе стаіць помнік, разыгралася бітва між мясцовым насельніцтвам і туркамі, якія напалі на вёску; узгорак у мясцовай тапаніміі называецца Туркавай гарою. Вясковым апалчэннем камандавалі Ганчарук і Ставорка.

У гэтую легенду прыйшлося (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF