Ніва № 27 (2616), 2 ліпеня 2006 г.

Са Случанкі

Міра ЛУКША

Што там такое нарадзіцца ў Беластоку! Хоць я сапраўды тут і нарадзіўся, у бальніцы, — смяецца Ігнат Карповіч. — Так і запісала ў маёй біяграфіі Моніка Шнайдэр, шэфіха выдавецтва: родам я са Случанкі. Гэтак адкрыла: гэта не абы-што — нарадзіцца ў Случанцы. А ў Случанцы цяпер жывуць мае бабулі.

Гэтак адкрываецца перад чытачамі кніжка Ігната Карповіча „Niehalo”, якую выпусціла выдавецтва „Чарнэ”. Гэтае выдавецтва адкрыла ў апошні час некалькіх пісьменнікаў і паэтаў, пазней намінаваных, а нават узнагароджваных літаратурнай узнагародай „Ніке” за найлепшую ў годзе польскую кнігу. Сарганізавалі ўрэшце сустрэчу з маладым аўтарам у Беластоку — гэтае спатканне ў кавярні „Фама”, якая належыць Беластоцкаму асяродку культуры, было завяршэннем прамоцыі рамана ў Польшчы — папярэднія аўтарскія сустрэчы сарганізавала яму выдавецтва ў Варшаве, Познані, Вроцлаве, Кракаве і Бытаме. Бо кніга пра Беласток. А Ігнат Карповіч, народжаны ў 1976 г., таксама і не са Случанкі цяпер, і не з гэтага Беластока, а з усяго свету. Валодае англійскай, іспанскай і амхарскай мовамі, з якіх перакладвае, а жыве ён у Сярэдняй Амерыцы — у Кастарыцы, а ва Усходняй Афрыцы — у Эфіопіі. Усюды, мабыць, ведае правінцыйную глыбінку — зусім як кожную сцежку Беластока. За адзін дзень магістрант беластоцкай паланістыкі і журналіст-пачатковец з мясцовай газеты рас-праўляецца з польскай рэальнасцю і польскай гісторыяй.

— Ой, каб толькі не нарвацца на „ўсяпольскую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF