Ніва № 27 (2616), 2 ліпеня 2006 г.

З надзеяй на Божую дапамогу

Аляксей МАРОЗ

У Гайнаўцы і непадалёк ад яе распаложанай Крыначцы сёлетнія Свята-Троіцкія святкаванні доўжыліся тры дні. Доўгачаканае ацяпленне, якое прыйшло ў першы дзень свята, вернікі ўспрынялі як Божы дар і мнагалюдна наведалі святое і вельмі прыгожае месца ў Белавежскай пушчы, акружанае старымі дубамі і высачэзнымі соснамі.

11 чэрвеня вернікі гайнаўскіх і навакольных прыходаў сабраліся на літургіі ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, якую ўзначальваў епіскап Гайнаўскі Міран. У прыаздобленай зялёнымі дрэўцамі царкве свяшчэннікі і вернікі, стоячы на каленях, маліліся за сыход Святога Духа і прасілі Гасподняга блаславення на надыходзячы год. На другі дзень святкаванняў людзі з Дубінскага прыхода і прыпушчанскіх парафій сабраліся ўжо ў Крыначцы і маліліся там з мясцовымі святарамі, якія пасля асвяцілі ваду.

Хіба найбольшы паток вернікаў прыбыў у Крыначку на другі дзень святкаванняў, на ўсяночную багаслужбу. Традыцыйна, пасля абеду з гайнаўскага сабора выйшла паломніцтва ў пушчанскую царкву. Маладыя людзі неслі ў сэрцы падзяку за Божую дапамогу ў адукацыі і маліліся за ўспамогу ў арганізаванні свайго жыцця. Старэйшыя паломнікі ішлі з малітвамі за здароўе сваіх сямейнікаў і прасілі ў Госпада дапамогі для дзяцей і ўнукаў. Гайнаўскае паломніцтва выйшла на некалькі гадзін перад багаслужбай, каб не спыняць праезду машын і даць магчымасць вернікам спакойна памаліцца ў святых месцах і набраць свянцоную ваду. За асноўным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF