Ніва № 27 (2616), 2 ліпеня 2006 г.

Лён з бел-чырвона-белым сцягам

Многа можна было даведацца пра вырошчванне і апрацоўку лёну, з якога пасля ткалася палатно на вопратку ў час мерапрыемства „Нядзеля ільняных кашуль”, якое 18 чэрвеня ладзілася на сходах і перад будынкам Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы. Перад публікай запрэзентаваліся два мясцовыя выканаўцы і калектывы з Беларусі, якія вопраткай і песнямі адклікаліся да часоў Вялікага княства Літоўскага, калі пачэснае месца на беларускіх землях займаў лён. Матыў сумавання па свабодзе, які прабіваўся ў адной з песень і прамове музыканта мінскага студэнцкага гурту „Рокаш”, а таксама бел-чырвона-белы сцяг, пад якім выступалі замежныя госці, наводзіў на некаторых сабраных успаміны аб апошніх падзеях у Беларусі.

Аб здаровай ільняной вопратцы гаварыла Марыя Нічыпарук з Грабаўца, якую акружылі маладыя жыхары Гайнаўкі і сталі распытваць пра апрацоўку льну.

— Мне старэйшыя людзі расказвалі, што прыходзілася ім спаць па 3-4 гадзіны, каб справіцца са шматлікімі работамі і гэтага хапала ім на адпачынак. Зараз людзі спяць нават па дзесяць гадзін. Цела апранутае ў ільняныя ўборы не стамляецца так, як у вопратцы з хімвалакна, — заяўляе Марыя Нічыпарук.

Спадарыня Нічыпарук пачынае прасці, але пража, якая адлежала ўжо час сваёй прыгоднасці, крыху разрываецца.

— Нашы продкі стараліся сеяць лён на якасных чарназёмных месцах, бо тады ў ільне атрымлівалася моцнае сцябло. Лён, які рос на пясчаных землях быў крыху рыжаваты і пража (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF