Ніва № 27 (2616), 2 ліпеня 2006 г.

Дзірка ў неба

Ева СЦЕПАНЮК

На месцы старой хаткі Макаркавай Гапкі асталася глыбокая яма. Без раслін і жыцця як у пустыні. Сярод шэрай патрэсканай гліны валяецца дзіравы чобат. Ля паваленага, гнілога плота бачу прыладу з часоў сярэдневякоўя — драўляны гарпун. У заваленай студні плавае мёртвы пацук.

— Каго так шукаем, га? — як з пад зямлі на забытым панадворку з’яўляецца аброслы асобень. Страшнавата, калі падыходзіць бліжэй.

— Я таго... — чамусьці займае мне мову, — я-я фатаграфую... Мой фотааб’ектыў накіроўваецца ў бок сухога дуба, на якім пачэплены стужкі, ручнікі і ўсякія чарадзейныя латкі.

— Гэта прыватная тэрыторыя! — асцерагае мяне незнаёмы, а я адчуваю як нейкая сіла вырывае мне фотаапарат з рук.

* * *

Генік Макаркаў, той аброслы асобень, папраўдзе прылюдны і першы заводзіць гутарку. Кажа, што любіць дзяўчат, якія яшчэ ўмеюць гаварыць па-своему.

— Прабач мне, што такі непабрыты, — кажа пра свой нясвежы выгляд. Пасля пакажа сваю гаспадарку: гэта мой кот, гэта мой ровар, гэта мая крапіва. Сярод буйнай крапівы, якая распладзілася на панадворку, выглядае яшчэ матацыкль „Ява”, сапсаваны ад дваццаці гадоў.

— Няма для каго мне старацца, — быццам на апраўданне кажа стары кавалер. Сапраўды, ахвота выбівацца ў людзі даўно пакінула майго субяседніка. Больш цягне яго ў бок лесу. Праз чарапіцу ягонай мураванкі прабіваецца бяроза, якая вырасла ў запушчаным пакоі. Хлявы і стадолу Генік парубаў на дровы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF