Ніва № 27 (2616), 2 ліпеня 2006 г.

Наша Другая Японія

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З вялікай радасцю прачытаў я прысвечаны мне асветніцкі тэкст Мікалая Капчука „Каб крытыкаваць, то трэба ведаць” („Ніва”, н р 25). Бо як жа не радавацца, калі аўтар абагаўляе мяне так, што нават майго прозвішча „не приемлет всуе”, абыходзячыся „газетным рэдактарам”, згодна стараяўрэйскім прынцыпам, якія забаранялі даслоўнага карыстання культавым імем. У мяне за гэта ўдзячнасць спадару Капчуку вялікая і непахісная і запэўніваю яго, што ў маім раю яму гарантавана месца ў прэзідыуме райскага вярхоўнага савета.

На сам пачатак папрашу майго паклонніка залезці на райскае дрэва пазнання. З яго відаць абшырны ландшафт, на якім народныя масы згрупаваныя ў клеткі. Любімая клетка спадара Капчука, „где так вольно дышит человек”, найбольшая, а насяляючыя яе прыматы, радыя гэтай велічыні, пакорнічаючы з задзертымі рагамі і хвастамі, спяваюць любімыя песні вялікага Іосіфа, напр. Кабзона Давідавіча. А калі загарада гэтай клеткі хістаецца, прыматныя масы, разам са скрыгатам зубоў, рыдаюць пасію-катавасію на словы Мікалая Капчука: „Вялікі Савецкі Саюз рассыпаўся!”

Не толькі Мікалай Капчук захапляўся Савецкім Саюзам, бо захапляцца можна нават кракадзілам, калі паклоннік у бяспечнай адлегласці ад ягоных зубоў, напрыклад, у свой час Шоу ці Сартр у клетцы „астатніх розных”. А вось невядома мне — і буду тут прасіць дапамогі спадара Капчука, які наводзіць парадак з творчым хаосам, кідаючы творы і творцаў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF