Ніва № 27 (2616), 2 ліпеня 2006 г.

Беларушчына „прарасце”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Лішне было б тлумачыць трывіяльную рэч — найбольшай нацыянальнай каштоўнасцю для нас ёсць наша роднае слова. Чаго найперш шукаюць беларусы блізкага і далейшага замежжа, прыехаўшы ў Беларусь? Менавіта беларускага слова на вуліцах і ў побыце, беларускай культуры ў паўсядзённасці. Таго, што найперш розніць нас ад іншых народаў. Таму для нас не мусіць быць пытання што першасна — нацыянальная мова і культура ці дэмакратыя. Без першага аніякае развіццё дэмакратыі ў Беларусі папросту немагчымае. За што беларусы найбольш не любяць палітычны рэжым Лукашэнкі? Шматразова ад розных людзей з апазіцыйнага руху даводзілася чуць: „Каб ён не нішчыў нашай мовы і культуры, я напэўна займаўся б сваёй справай і да палітычнай дзейнасці і ўсялякіх выбарчых кампаній не меў бы аніякога дачынення”. І гэта, відаць, правільна і справядліва. Лукашэнка меў вялікі шанц (некаторыя лічаць, што і зараз яшчэ мае) стаць сапраўды вялікім беларускім дзеячам. Дастаткова было не зачапаць нацыянальныя каштоўнасці — мову, сімволіку, культуру (многім гэтая сярмяжная думка падасца крамольнай ці прымітыўнай). Але, на жаль, так не бывае. Не тая прырода, не той покліч сэрца ў такіх правадыроў.

І як ты растлумачыш якому-небудзь заходняму замежніку (палітыку, грантадаўцу ці звычайнаму грамадзяніну), што не правы звышактыўных кабет ці сексуальных вычварэнцаў нас хвалююць. А баліць нам зусім іншае. Тое, што ў беларускіх гарадах з нашай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF